суббота, 23 августа 2014 г.

Чараўніцтва чатырох стыхій

Шаноўнае спадарства! Запрашаем Вас на цудоўнае свята, прысвечанае чараўніцтву чатырох стыхій. Ў вас будзе магчымасць адчуць сябе сапраўдным майстром керамічнай справы, а таксама далучыцца да аднаўлення культурнай спадчыны Беларусі. Першы ФЭСТ КЕРАМІКІ ў гістарычным мястэчку КРЭВА адбудзецца 23 жніўня з 15.00 да 23.00. Ў праграмме фэсту: ярмарка цудоунай керамікі на любы густ, ад традыцыйнай да сучасная паліванай, ад посуду да сувеніраў. Лепшыя керамісты Беларусі правядуць разнастайныя майстар-классы, ў якіх ўсе жадаючыя змогуць прымаць ўдзел. Вы калі-небудзь бачылі як кавалак зямлі пераўтвараеца ў шэдэўр? Наша вогненная стыхія - вялікі ямны абпал керамікі! Вас чакаюць творчыя конкурсы і ўзнагароды. А для самых маленькіх прадугледжана зона гульняў і весялосці. А яшчэ выступленні шматлікіх танцавальных і музыкальных гуртоў, сапраўдныя беларускія гульні і забаўкі пры падтрымцы Студэнтскага Этнаграфічнага Таварыства, этна-фолк дыскатэка і шмат чаго іншага. Далучайцеся да нашага свята!



Комментариев нет:

Отправить комментарий