суббота, 23 августа 2014 г.

Чараўніцтва чатырох стыхій

Шаноўнае спадарства! Запрашаем Вас на цудоўнае свята, прысвечанае чараўніцтву чатырох стыхій. Ў вас будзе магчымасць адчуць сябе сапраўдным майстром керамічнай справы, а таксама далучыцца да аднаўлення культурнай спадчыны Беларусі. Першы ФЭСТ КЕРАМІКІ ў гістарычным мястэчку КРЭВА адбудзецца 23 жніўня з 15.00 да 23.00. Ў праграмме фэсту: ярмарка цудоунай керамікі на любы густ, ад традыцыйнай да сучасная паліванай, ад посуду да сувеніраў. Лепшыя керамісты Беларусі правядуць разнастайныя майстар-классы, ў якіх ўсе жадаючыя змогуць прымаць ўдзел. Вы калі-небудзь бачылі як кавалак зямлі пераўтвараеца ў шэдэўр? Наша вогненная стыхія - вялікі ямны абпал керамікі! Вас чакаюць творчыя конкурсы і ўзнагароды. А для самых маленькіх прадугледжана зона гульняў і весялосці. А яшчэ выступленні шматлікіх танцавальных і музыкальных гуртоў, сапраўдныя беларускія гульні і забаўкі пры падтрымцы Студэнтскага Этнаграфічнага Таварыства, этна-фолк дыскатэка і шмат чаго іншага. Далучайцеся да нашага свята!



пятница, 22 августа 2014 г.

Мапа мерапрыемства

24 гадзiны да пачатку першага керамiчнага фэсту! Крэва чакае свята)))
Вось тут усё намалявана, каб не заблукаць i не разгубiцца

четверг, 21 августа 2014 г.

Спеўны сход!!!

Прыемная навiна! На наш ФЭСТ прыедзе Сяржук Доўгушаў i арганізуе спеўны сход!!!

Якая моц i сапраўдны НАРОДНЫ дух адчуваецца, калі ўсіх беларусаў аб'ядноўвае песня!
І ўжо не спыніць і не стрымаць...







пятница, 15 августа 2014 г.

валанцёры!!!

Вітаю вас шаноўнае спадарства! 

Нам вельмі патрэбныя некалькі валанцераў:
1. на дзяцячую пляцоўку, малявць-ляпіць з імі;
2. 6 хлопцаў і 3 дзяўчынкі для конкурснай пляцоўкі (па тыпу "форд-баярд")
3. 4 чалавекі у дапамогу майстрам на майстар-классах (штось прынесць, дзесь падстрахаваць)


Дзякую!!! І добрага настрою на дзень!!!

пятница, 8 августа 2014 г.

понедельник, 4 августа 2014 г.

Праграма


13.00 – 21.00 - ярмарка керамікі 
15.00- 20.00 – майстар-классы па ручной лепке, ганчарскім коле. 
15.00 – 20.00 – дзіцячая зона: маляванне, арт-сушка, лепка і іншая творчасць; актыўныя беларускія гульні. 
17.00 -17.30 – батлейка ў дзіцячай зоне 
15.00 – 20.00 – конкурсы на перацягванне каната, стральба з лука іншыя хітрыя забаўкі. 
15.00 – 20.00 – выступы гутртоў Miareža, "Паўночная Сухадроўка”, “Горынь”; майстар-классы па танцам ад “СІТА”
15.30 – 20.00 – катанне на вазу з экскурсаводам.
17.00 – 19.00 – можна наведаць Крэўскі музей.
21.00 – 23.00 - сярэднявечныя рэканструкцыі
21.00 – 23.00 – выступы гуртоў сярэднявечнай музыкі.

* праграма будзе ўдакладняцца

"ПАЎНОЧНАЯ СУХАДРОЎКА"

А яшчэ чакаем вяселы гурт з Вцебску. "ПАЎНОЧНАЯ СУХАДРОЎКА" https://vk.com/set_nord
Для дзетак дзяўчаты прадставяць сваю праграму "Забаўлянкі для Янкі" https://vk.com/zabaulanki

Гурт "Miareža"

Гурт "Miareža" завітае на свята да нас!!!
https://www.facebook.com/miarezha?fref=ts

Музыкi

Радуйцеся!!! ГОРЫНЬ прыедзе да нас))

"Народны спеў без апрацоўкі, захоўваючы каштоўнасць сапраўднага гучання, імкненне перадаць і перажыць тую спрадвечную эмоцыю, што дагэтуль гучыць у песнях беларусаў."



Майстры

Яшчэ пра майстроу, якiя да нас прыедуць на фэст :

Наталля Гайдук - чалавек вялiкага пазiтыву i шчырасцi! 
https://vk.com/nataligaidyk



Наталля Руссiян - керамiка у яе раках пачынае гучаць https://vk.com/id79320064




Алеся Чэрнiкава - майстар колеру i формы https://vk.com/id106837649








БАТЛЕЙКА!!!

Ура!!! У нас будзе і батлейка)))

На свята завiтае сапраудная батлейка.

Детский кукольный театр / белорусский народный "Батлейка"
Сайт: http://vk.com/batleyka http://batleyka.inst.by


понедельник, 21 июля 2014 г.

Шукаем валанцераў, ў дапамогу правядзення Фэсту. 
Асабліва дапамога патрэбна ў зоне забаўлянак з дзецьмі. 
Для вас будуць майстар-классы па традыцыйных беларускіх гульнях і іншых забаўлянак. 
На месца фэсту даставім і накормім))))


Ужо хутка на наша свята прыедуць славутыя i таленавiтыя майстры керамiкi.
Першы, з кiм мы Вас пазнаёмiм Дзiм'ян Каптур - самабытны генiй i майстар. 
Ягоная майстэрня http://vk.com/club38823661
https://www.youtube.com/watch?v=x_9avU899gI



Гісторыя мястэчка Крэва.

Вёска Крэва Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці знаходзіцца на шашы Р95 на адлегласці 1 км. на поўнач ад яе скрыжавання з шашой М7 (Е28), на адлегласці прыблізна 100 км ад Мінску і 300 км ад Гродна.

Вёска ўяўляе сабой натуральна складзены ландшафтна-архітэктурны ансамбль, размешчаны ў лагчыне паміж пагоркаў на месцы ранейшага перасячэння трактаў з Заслаўя на Вільню і са Смаргоняў на Ашмяны.
Паўночная частка паселішча мяжуе з Крэўскім лясгасам, паўночна-заходняя – з гаспадарчым дваром калгаса, астатнія часткі мяжуюць з ворыўнымі землямі. Большая частка забудовы – жылая аднапавярховая драўляная, размешчаная з розным аддаленнем ад галоўнай лініі вуліцы. Сетка вуліц Крэва утваралася на працягу 700 год, шляхам развіцця з першапачатковага перакрыжавання дзвюх трактаў і гандлёвага пляца на іх перасячэнні. Паступовае разгалінаванне вулінай сеткі прывяло да стварэння жылых раёнаў з рознай плотнасцю забудовы і памерамі зямельных прысядзібных участкаў.


© Мясцовы дабрачынны фонд "Крэўскі замак", 2007-2014